Знакамітыя слонімцы, расстраляныя ў Курапатах



У праваслаўных вернікаў праходзіць тыдзень пакланення Святому Крыжу. Улада “пакланілася” крыжам у Курапатах, знішчыла іх сёння, як знішчыў НКУС там тысячы беларусаў і людзей іншых нацыянальсцей у 1930-х-1941-м гадах. Проста жах!..

У 1937 годзе ў Курапатах быў расстраляны слонімскі крытык і публіцыст Хацкель Дунец (1897-1937). Пісаў на ідыш. Разглядаючы творчасць яўрэйскіх пісьменнікаў ніколі не мінаў творчасць беларускіх літаратараў. Быў рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”, працаваў намеснікам наркама асветы Беларусі…

У 1938 годзе 5 жніўня ў Курапатах быў знішчаны і Мітрафан Тамільчык (1896-1938) з вёскі Хадзявічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Белдзяржуніверсітэт, быў аспірантам Беларускай Акадэміі Навук. А з 1936 года працаваў выкладчыкам Беларускага палітэхнічнага інстытута. НКУС знішчыў таленавітага фізіка. Гэта толькі два прыклады. А такіх людзей з усёй Беларусі – сотні тысяч ляжаць у Курапатах, дзе знішчылі крыжы. Як будуць сёння і заўтра жыць тыя, хто даваў загад і тыя, хто крыжы знішчаў?..

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

У У праваслаўных вернікаў якраз пра