Знакамітыя выпускнікі гомельскага філфаку
Паэт Анатоль Сыс, Бард Вальжына Цярэшчанка, уладальнік “Крыштальнай савы Міжнароднай асацыяцыі клубаў “Што? Дзе? Калі?” Леанід Клімовіч. – Гэтых усіх людзей аб’ядноўвае тое, што яны выпускнікі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Галоўная гомельская альма-матэр – дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны – сёлета адзначае 85-годдзе. Са сценаў універсітэта выйшла багата вядомых навукоўцаў, журналістаў, пісьменнікаў і музыкаў. Прафесар і літаратар Іван Штэйнер спрычыніўся да адкрыцця ва універсітэцкім музеі экспазіцыі, прысвечанай знакамітым выпускнікам.
Іван Штэйнер:
– Трэба ж нейкую памяць пакінуць. Тым болей, у нас столькі ж таленавітых пісьменнікаў і журналістаў вучылася за гэтыя 85 гадоў. Хацелася паказаць, што ў нас не правінцыя. Як я гаварыў, усе пісьменнікі нараджаюцца на перыферыі, а паміраюць у сталіцы. Так што, пакуль не памерлі яны, захаваць памяць пра іх.
Гомельскі дзяржаўны універсітэт паўстаў на базе аграпедагагічнага інстытута, створанага ў 1929 годзе. 29 лістапада 1988 года універсітэту было прысвоена імя беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны.
Паслухаць цалкам матэрыял можна ў аўдыётрэку
[Not a valid template]
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Юлія Сівец