Знік берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Адпаведную заяву ў праваахоўныя органы напісала яго жонка Маргарыта Вялічкіна.
Эксперт у галіне права проста адсочваў суды над затрыманымі, – распавяла яна:
– Дзясятага чысла мне патэлефанаваў знаёмы і сказаў, што яго затрымалі пасля суда. Ён маніторыў, там праходзілі суды пасля дзявятага. Ён там сядзеў, запісваў як праваабаронца, вёў маніторынг. Падышлі тры прадстаўнікі, не ведаю хто, міліцыі ці амапаўцы, і сказалі: прайдзіце. Ён паспеў толькі аддаць свой тэлефон і пасля гэтага на сувязь не выходзіў.
Афіцыйная лічба затрыманых у Берасці не агучваецца. Яна вылічваецца сотнямі і хутчэй за ўсё даўно перакрочыла паўтысячы людзей. Месца знаходжанне вядомае толькі часткі з іх.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
