Знікла сувязь з палітзняволеным Уладзімірам Гундарам
Як стала вядома ад родных, палітзняволены Уладзімір Гундар не выходзіць на сувязь з сям’ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаў жонцы, яны паразмаўлялі і з той пары нічога няма: ні лістоў, ні званкоў. Маўчанне вельмі непакоіць блізкіх, бо да 3 жніўня лісты прыходзілі рэгулярна праз 2 дні.

Званок у калонію нічога не праясніў — там адказалі, што нічога не могуць сказаць пра тое, дзе Уладзімір. Родныя мяркуюць, што мужчына мог быць адпраўлены ў ШІЗА. Вядома, што дасланая палітвязню 7 жніўня бандэроль вярнулася назад родным праз 10 дзён.
Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Мужчына мае інваліднасць праз адсутнасць адной нагі.
Крыніца: t.me/viasna96
