Зніклага ў пушчы хлопчыка цяпер шукае АМАП
Працягваюцца пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка, які знік у Белавежскай пушчы 16 верасня.
Цяпер да пошукаў далучыўся і АМАП. Пра гэта паведамляе прэс-служба Гарадзенскай міліцыі.
Нагадаем, што праз 10 дзён пошукаў Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце знікнення дзіцяці.
