Зніклыя на Эльбрусе беларускія альпіністы знайшліся



Зніклыя на Эльбрусе беларускія альпіністы знайшліся, паведаміў БелаПАН бацька аднаго з іх — 23-гадовага жыхара Гомеля Івана Мартынюка.

Дзмітрый Ліцвінскі

У сваю чаргу пра тое, што абодва зніклыя — Мартынюк і 32-гадовы мінчанін Дзмітрый Ліцвінскі — знойдзены, яго праінфармавала галоўнае ўпраўленне МНС Расеі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.

Паводле слоў Сяргея Мартынюка, у хлопцаў паўсталі праблемы з сувяззю. Само ўзыходжанне на вяршыню праходзіла без асаблівых адхіленняў ад плана. „Хлопцы жывыя і здаровыя, спуск ажыццяўляюць самастойна”, — сказаў суразмоўца.

Пошукавую аперацыю праводзіў Эльбрускі высакагорны пошукава-выратавальны атрад МНС Расеі. На сувязь альпіністы не выходзілі з 17 студзеня. Сваякі звярнуліся да ратавальнікаў 25 студзеня.