Знойдзены абломкі самалёта Парыж — Каір (абноўлена)



У Міжземным моры знойдзены абломкі пацярпелага крушэнне самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir. Пра гэта ў чацвер, 19 траўня, паведамляе Reuters .

* * *

У Мінабароны Грэцыі заявілі, што, паводле наяўнай на гэты момант карціны, Airbus A320 авіякампаніі EgyptAir перад знікненнем здзейсніў шэраг рэзкіх манеўраў, у тым ліку разварот на 360 градусаў, перадае Reuters.

«У 03:39 судна накіроўвалася на востраў Касас і Карпатас. Пасля таго, як лайнер увайшоў у раён палётнай інфармацыі (FIR) Каіра, ён здзейсніў рэзкія манеўры і зніжэнне; 90 градусаў налева, а затым 360 градусаў направа», — сказаў кіраўнік ведамства Панос Каменас.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў пра тое, што зніклы самалёт разбіўся. «На жаль, інфармацыя, якую мы маем, пацвярджае, што самалёт упаў і дагэтуль не знойдзены», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што на дадзены момант нельга выключаць ці называць асноўную ці адну версію здарэння.

karpatas160519-h471b

Самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir разбіўся каля грэчаскага вострава Карпатас, паведаміла AFP крыніца ў адным з аэрапортаў Грэцыі.

Па словах суразмоўцы агенцтва, самалёт у момант крушэння знаходзіўся ў зоне адказнасці егіпецкіх дыспетчараў.

AppleMark

Знік з радараў пасажырскі самалёт авіялініяў «EgyptAir», які ляцеў з Парыжа ў Каір. Егіпецкі міністр па справах грамадзянскай авіяцыі паведаміў,  што пачаліся пошукі машыны.

Самалёт Airbus A320 вылецеў з аэрапорту Шарля дэ Голя  у сераду 18 траўня ў 23:09. Паводле плану рэйс MS804 павінен быў скончыцца ў сталіцы Егіпту ў 3:05.

Паводле міністэрства грамадзянскай авіяцыі Егіпта кантакт з самалётам быў страчаны пасля таго, як ён увайшоў у паветраную прастору Егіпта, у 2:45.  У той момант Airbus знаходзіўся над водамі Міжземнага мора на вышыні 11 км.

Прэс-сакратара егіпецкага міністэрства паведаміў, што самалёт хутчэй за ўсё ўпаў у мора. На борце знаходзіліся 56 пасажыраў і 10 членаў экіпажа. Авіялініі Linie EgyptAir паведамілі, што сярод пасажыраў юылі між іншымі 30 грамадзянаў Егіптаp, 15 — Францыі, а таксама па адным грамадзяніне Вялікабрытаніі, Партугаліі, Канады ды Бельгіі.

Беларускае Радыё Рацыя