Знойдзены невядомыя карціны Пётры Сергіевіча
Сустаршыня БХД Павел Севярынец разам з рэжысёрам Аляксеем Туровічам праехаліся па мясцінах 100-годдзя БХД. У дзень народзінаў літаратуразнаўцы, рэдактара, сябра БХД Янкі Шутовіча яны наведалі вёску Шутавічы пад Смаргонямі. Там Павел Севярынец і Аляксей Туровіч знайшлі дом, дзе нарадзіліся і жылі і Ян, і ягоны дзядька, а таксама сябра БХД, легендарны ксёндз Віктар Шутовіч.
Зараз дом выкупіў прадпрымальнік Станіслаў, які дарэчы размаўляе па-беларуску. У доме нечакана былі знойдзены каштоўныя карціны, напісаў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.
– Мы знайшлі дзве карціны Пётры Сергіевіча, калі былі ў Шутавічах пад Смаргонямі. Там ёсць сядзіба Шутовічаў, дзе нарадзіліся і жылі Янка і Віктар Шутовічы – вядомыя дзеячы хрысціянскай дэмакратыі. Мы сустрэліся там з гаспадарамі дома, якія паказалі нам некалькі карцін, сярод якіх аказаліся працы Пётры Сергіевіча. Вось такая сенсацыя на роўным месцы.
Знойдзеныя дзве невядомыя карціны належаць аўтарству беларускага жывапісца і графіка, мастака-манументаліста заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Пётру Сергіевічу.
Мастак Алесь Марачкін гатовы палотны рэстаўраваць. А музеі Купалы і Луцкевіча гатовы прыняць карціны на баланс. На думку Паўла Севярынца, у самім доме варта адкрыць музей Шутовічаў, на што ёсць згода ўладальніка будынка.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com / Павел Севярынец