Зноў затрымалі аднаго з «дыджэяў перамен»
Сёння зноў затрымалі Улада Сакалоўскага, аднаго з «дыджэяў перамен», якія 6 жніўня на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы ў Менску ўключылі песню Віктара Цоя «Перемен», паведамляе Tut.by.
Паводле інфармацыі адваката, Улад знаходзіцца ў цэнтральным апараце МУС, аднак да кліента яго не пускаюць.
Суд Цэнтральнага раёну Менска 7 жніўня прызнаў Кірыла і Уладзіслава вінаватымі ў «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаваньні міліцыі». Абодвым прысудзілі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
16 жніўня яны выйшлі з ізалятару часовага ўтрымання на Акрэсціна.