Зняволенага бізнэсоўца Чыжа накіравалі на псіхіятрычную экспэртызу



У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбываецца разгляд скаргі бізнэсоўца Юрыя Чыжа, якога следства вырашыла накіраваць на судова-псіхіятрычную экспэртызу.

Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе «Наша ніва».

З апісання судовай скаргі вынікае храналогія пераследу бізнэсмэна: спачатку яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА, прычым тэрмін ягонага знаходжання працягваўся, пасля перавялі пад хатні арышт, затым следзтва вырашыла накіраваць яго на судова псыхіятрычную экспэртызу.  Гэтае накіраванне Чыж абскардзіў у судзе.

Цяпер Юрый Чыж пад хатнім арыштам. Ягоны брат Аляксандр адмовіўся каментаваць стан здароўя бізнэсоўцы.

Тым часам працягваецца арышт маёмасці Чыжа, судовыя разбіральніцтвы і крымінальны пераслед па справах раней паспяховага бізнэсу. Юры Чыж лічыўся адным з найбуйнейшых прадпрымальнікаў Беларусі, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя