Зняволенаму праваабаронцу дазволілі перадаць перадачу



Зняволенаму праваабаронцу Андрэю Бандарэнку ўпершыню за працяглы час дазволілі перадаць перадачу і бандэроль. Пра гэта паведаміў яго бацька, Валер Бандарэнка.

Па яго словах, гэта не праява нейкага змякчэння рэжыму ўтрымання, а вынік пагаршэння здаро’я – у Андрэя Бандарэнкі падае зрок:

– Дазволілі перадачу дванаццаць кілаграм і дазволілі бандэроль – вітаміны, кроплі для вачэй. Справа ўся ў тым, што яго наведваў лекар, там нейкія праблемы з вачамі, ён дазволіў.

Па словах Валера Бандарэнкі, перадач і бандэроляў яго сын не атрымліваў больш года з-за таго, што за дробныя парушэнні ён быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму.

Праваабаронца кіраваў арганізацыяй „Платформ іннавэйшн”, якая займалася ў асноўным маніторынгам пенітэнцыярнай сітэмы Беларусі. У 2014 годзе ён быў асуджаны па артыкуле „хуліганства” на 3 гады зняволенння. Зараз утрымліваецца ў Магілёўскай турме №4.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя