Зняволеных вясноўцаў заклікаюць падтрымаць пасылкамі ды пераводамі



Палітзняволеных праваабаронцаў „Вясны” можна паспець падтрымаць да апеляцыі.

Як вядома, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі; Валянціну Стэфановічу — 9; Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі. Ужо 21 красавіка будуць разгледжаны апеляцыйныя скаргі палітвязняў, а таксама пракурорскі пратэст, пасля чаго іх этапуюць у калоніі.

Падтрымаць вясноўцаў можна пасылкай. Калегі зняволеных зазначаюць, што добрай падтрымкай будзе „медыцынская бандэроль”, напрыклад, з абязбольваючымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапаленчымі сродкамі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць „з медыкаментамі”. Магчыма зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на рахунак у СІЗА, пяройдуць са заняволенымі ў калонію. Таксама можна даслаць тэлеграму.

Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2.