Зрабіць тэст на COVID-19 можна ўжо ў Берасці



Зрабіць тэст на наяўнасць антыцелаў на каронавірус можна будзе ўжо ў Берасці.

Абследаванні пачала рабіць Берасцейская абласная кансультацыйная паліклініка:

– Як паведамляецца на сайце ўстановы, арыенціровачны кошт такой працэдуры будзе складаць 20 рублёў. Там жа пазначаны нумар тэлефону і адрас, па якому можна прыйсці. Не выключна, што ў сувязі з вялікай колькасцю жадаючых датэлефанававацца на лінію будзе дастаткова складана.

На дадзены момант тэст на каронавірус у Берасцейскай вобласці робіцца выключна з рэкамендацыі лекара. Нават калі сам чалавек здагадваецца і мае ўсе сімптомы Ковід-19, але медыцынскі спецыяліст будзе прытрымлівацца іншага пункту гледжання, то тэставанне не правядуць.

Раней было вядома, што кожныя 24 гадзіны на Берасцейшчыне рабілася ад тысячы да паўтары тысячы тэстаў. Апошнія дадзеныя не абнаўляліся.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце