“Зразумець, што такое міласэрнасць”



Дні ў дыяцэзіях скончыліся, цяпер усе едуць у Кракаў. Беларуская моладзь накіроўваецца на другую частку Сусветных Дзён Моладзі, дзе сярод іншага чакаецца сустрэча з Папам Францішкам. Беларускія пілігрымы дзеляцца сваімі чаканнямі з цягніка Варшава-Кракаў.

85d3e36e-224d-4405-84fd-69081a888f24

Хачу пабачыць Папу Францішка, прыгажосць Кракава, яго музеі, касцёлы.

-Я чакаю таго, да чаго заклікае Папа: зразумець, што такое быць міласэрным і як рэалізаваць гэта ў жыцці, што гэта значыць сёння.

-Еду ў Кракаў падмацаваць сваю веру і знайсці добрых сяброў і знаёмых.

-Прыемна пабыць там, дзе ёсць шмат моладзі, пазнаёміцца з людзьмі, іх культурай.

Сусветныя Дні Моладзі працягнуцца да 31 жніўня. Арганізатары заявілі, што чакаюць у Кракаве сотні тысячаў маладых каталікоў з усяго свету.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара