Зробім усё дзеля падтрымання парадку



Менская міліцыя заявіла пра «гатовасць гарантаваць  парадак у сталіцы», нягледзячы на заклікі да ўдзелу ў «несанкцыянаваных акцыях» 25 сакавіка.

Сёння заяўнікі Дня Волі атрымалі адмову ад менскіх уладаў на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У сваю чаргу начальнік ГУУС Менгарвыканкама Міхаіл Грыб падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ заклікаў менчукоў «устрымацца ад удзелу ў акцыях». Ён запэўніў, што сілавыя падраздзяленні і іншыя службы задзейнічаюць усе неабходныя меры «для падтрымання парадку».

Паводле інфармацыі ад жыхароў, якія публікуе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў загадаў камунальным службам расставіць агароджу ў цэнтральнай частцы горада.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:Мінск-Навіны