ЗША пачынаюць выпрабаванне вакцыны ад каронавіруса на людзях



Выпрабаванні вакцыны будуць праводзіцца на 45-ці маладых і здаровых валанцёрах у даследчым інстытуце ў Сіэтле.

На поўнавартаснае ўкараненне патэнцыйнай вакцыны спатрэбіцца ад 12 да 18 месяцаў. Першы ўдзельнік клінічных выпрабаванняў вакцыны павінен атрымаць эксперыментальную дозу сёння, 16 сакавіка.

“Верагоднасць заражэння ўдзельнікаў эксперыменту выключаная, таму што ўзоры не ўтрымліваюць віруса. Задача выпрабаванняў — пераканацца, што вакцыны не маюць сур’ёзных пабочных эфектаў..”. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе.

Фота: picture-alliance/dpa