ЗША папярэджваюць пра новыя тэракты ў Еўропе
Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэдзіў амерыканцаў пра небяспеку падарожжаў па Еўропе пасля серыі выбухаў у Бруселі.
За гэтыя выбухі адказнасць на сябе ўзяла экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”. Паводле Дзярждэпа, у бліжэйшай перспектыве экстрэмісты плануюць новыя напады на тэрыторыі Еўропы. Іх мэтай могуць стаць спартовыя мерапрыемствы, папулярныя ў турыстаў мясціны, рэстараны і транспартная інфраструктура.
“У Польшчы няма пагрозы тэрактаў, узровень небяспекі не плануюць павышаць, але ўсе службы павінны працаваць ва ўзмоцненым рэжыме”, – заявіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда:
— На дадзены момант няма ніякіх сігналаў пра тое каб на тэрыторыі Польшчы існавала нейкая пагроза і няма падставаў павышаць узровень тэрарыстычнай небяспекі ў Польшчы.
У сваю чаргу МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў бельгійскай сталіцы, пазбягаць грамадскіх месцаў і не карыстацца грамадскім транспартам.
Беларускае Радыё Рацыя