Зубныя туры ў Беларусь



Стаматалагічны турызм у Беларусі становіцца ўсё болей папулярным для расейцаў. Асаблівым попытам такі від турызмау карыстаецца ў жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга, для якіх розніца ў коштах складае 2-3 разы.

01b49f_6459a21b03454559b21f2bbbb611fae9.jpg_srb_p_853_569_75_22_0.50_1.20_0

Ахвотныя палячыць зубы з запасам акупляюць дарогу, жыллё і на дадатак могуць наведаць славутыя мясціны  Беларусі. Лекаванне аднаго зуба ў Расеі  каштуе каля 200 даляраў, – кажа жыхар Санкт-Пецербурга Яўгеній:

– На расейскія – гэта 10 тыс рублёў. У Беларусі значна танней. У Піцеры дорага, а пра Маскву я  ўвогуле маўчу, там дарагавізна.

Стаматалагічныя клінікі Менска і Віцебска нават арганізуюць аўтобусныя туры з Масквы і Санк-Пецербурга.  Акрамя таго, на  інтэрнэт-старонках клінік можна знайсці спасылкі, каб набыць квіткі на цягнік ці самалёт, і забраніраваць гатэль.

2

 

3

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і bestexpert.eu