Звальненне за крытычныя заўвагі і кваліфікаваныя прапановы
Тарыфы камунальнікаў пастаянна растуць. Чаго нельга сказаць пра якасць іх паслуг. Усе тэхнічныя пралікі, як гэта здарылася на станцыі абезжалезвання “Шыбельная гара” ў Івацэвічах, камунальнікі кладуць на плечы спажыўцаў. Адказнасці ніхто не нясе. Кваліфікаваныя прапановы і крытычныя заўвагі шэраговага работніка выслухоўваюцца, а вынік – непрацягненне кантракта з ім, – кажа аператар станцыі Станіслаў Халадовіч:
– Як такое можа быць, закупіць новае абсталяванне, а яго не працуе. Гоніць страты. Дзе наш Камітэт дзяржаўнага кантролю. Пытанне да нашай санстанцыі. Нашыя рэзервуары чыстай вады ёмкасцю кожны па 900 кубоў, іх тры штукі. Гэтыя ёмкасць з 2006 года ні разу не мылі, а яны павінны мыцца штогод. Гэта можна толькі ўявіць, якую ваду людзі п’юць.
Паводле Станіслава Халадовіча, абсталяванне для рэканструкцыі закуплялася Берасцейскімі абласнымі службамі. Ён мяркуе, што не толькі для Івацэвічаў, а і для іншых станцый па вобласці. І гэта праблема хутчэй тычыцца не толькі Івацэвічаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя