Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да паствы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі (на розных мовах)
1 верасня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якому напярэдадні пагранічныя службы Рэспублікі Беларусь не дазволілі вярнуцца на Радзіму, з Беластока звяртаецца да ўсёй паствы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Зварот да паствы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Узлюблёныя ў Хрысце біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!
31 жніўня 2020 года падчас перасячэння мяжы на пагранічным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі без усялякіх тлумачэнняў мне было адмоўлена ў вяртанні ў Беларусь, хоць пагранічнікі паводзілі сябе вельмі карэктна.
Такое рашэнне пагранічных службаў мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь абсалютна незразумела, бо закон Рэспублікі Беларусь № 49-3 ад 20 верасня 2009 г. «Пра парадак выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь» у артыкуле 3 «Права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь» вызначае наступнае: «Права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь не можа быць абмежавана».
Забарона на ўезд у Рэспубліку Беларусь перашкаджае мне як Ардынарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў ажыццяўленні пастырскага служэння і ўдзелу ў запланаваных касцёльных мерапрыемствах.
Ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу, які ў цяперашні час перажывае наша Бацькаўшчына, я заклікаў і працягваю заклікаць да дыялогу і прымірэння. Мне зусім не хочацца, каб неабгрунтаванае і беззаконнае рашэнне пагранічнай службы павялічвала напружанасць у нашай краіне.
Я звярнуўся ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь з просьбай растлумачыць гэтую сітуацыю і адмяніць рашэнне аб забароне майго вяртання на Радзіму для выканання маіх пастырскіх абавязкаў
Спадзяюся, што гэта толькі прыкрае непаразуменне, якое ў самы кароткі тэрмін будзе выпраўлена.
Да вас, дарагія браты ў біскупскім і святарскім служэнні, кансэкраваныя асобы, вернікі і людзі добрай волі, я звяртаюся з просьбай аб малітве ў інтэнцыі майго хутчэйшага вяртання на Радзіму і мірнага вырашэння вострага грамадска-палітычнага крызісу ў нашай Бацькаўшчыне.
Даручаючы ўсіх вас Маці Божай і нябеснаму заступніку Беларусі святому Арханёлу Міхалу, я ад усяго сэрца бласлаўляю вас у імя Айца і Сына, і Духа Cвятога.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Беласток, 1 верасня 2020 г.
RU
Обращение к пастве Католической Церкви в Беларуси архиепископа Тадеуша Кондрусевича Митрополита Минско-Могилевского Председателя Конференции Католических Епископов в Беларуси
Возлюбленные во Христе епископы, священники, монашествующие, братья и сестры, люди доброй воли!
31 августа 2020 г. во время пересечения границы на пограничном переходе Кузница Белостоцкая – Брузги без каких-либо объяснений мне было отказано в возвращении в Беларусь, хотя пограничники вели себя при этом очень корректно.
Такое решение пограничных служб мне как гражданину Республики Беларусь совершенно непонятно, ибо Закон Республики Беларусь № 49-3 от 20 сентября 2009 г. «О порядке выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь граждан Республики Беларусь» в статье 3 «Право граждан на выезд из Республики Беларусь и въезд в Республику Беларусь» определяет следующее: «Право гражданина на въезд в Республику Беларусь не может быть ограничено».
Запрет на въезд в Республику Беларусь препятствует мне как Ординарию Минско-Могилевской архиепархии и Председателю Конференции Католических Епископов в Беларуси осуществлению пастырского служения и участию в запланированных церковных мероприятиях.
В условиях переживаемого в настоящее время в нашем Отечестве социально-политического кризиса я призывал и продолжаю призывать к диалогу и примирению. Мне совершенно не хочется, чтобы необоснованное и беззаконное решение пограничной службы усугубляло напряженность в нашем Отечестве.
Я обратился в Государственный пограничный комитет Республики Беларусь с просьбой разъяснить создавшуюся ситуацию и отменить решение о запрете моего возвращения на Родину для исполнения своих пастырских обязанностей.
Надеюсь, что это только досадное недоразумение, которое в кратчайший срок будет исправлено.
К вам, дорогие братья в епископском и священническом служении, монашествующие, миряне и люди доброй воли, обращаюсь с просьбой о молитве в намерении моего скорейшего возвращения на Родину и мирного разрешения острого социально-политического кризиса в нашем Отечестве.
Препоручая всех вас Божией Матери и небесному покровителю Беларуси святому Архангелу Михаилу, от всего сердца благословляю во имя Отца и Сына, и Святого Духа.
Архиепископ Тадеуш Кондрусевич Митрополит Минско-Могилевский Председатель Конференции Католических Епископов в Беларуси
Белосток, 1 сентября 2020 г.