Зварот да ўдзельнікаў мясцовых выбараў-2018 ад кіраўніцтва ТБМ
Паважаныя сябры!
У лютым наступнага года ў нашай краіне адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Мы падтрымліваем тых кандыдатаў, хто вырашыў прыняць удзел у гэтай выбарнай кампаніі і актыўна выкарыстоўвае дзяржаўную беларускую мову падчас агітацыйных мерапрыемстваў.
Мы прапануем усім удзельнікам выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў ставіць пытанне аб адкрыцці беларускамоўных класаў, школ і гімназій у кожным раённым цэнтры, аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў візуальнай прасторы кожнага мястэчка і горада, у інфармацыйным вяшчанні мясцовых СМІ. Бо родная культура і мова – асноўныя чыннікі нацыі і незалежнай дзяржавы.
Сакратарыят ТБМ
22 снежня 2017 г.
