Зварот канфесій аб міры ў Беларусі застаўся без подпісу кіраўніка Касцёла



Усе найбуйнейшыя канфесіі Беларусі падпісалі ліст з заклікам да прабачэння і прымірэння – паведамілі сёння дзяржаўныя СМІ.

Пры гэтым ліст падпісалі кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч і галоўны рабін Аб’яднання юдэйскіх рэлігійных суполак Дойч Шнеер Заламан.

А вось кіраўніцтва беларускага Касцёла не падпісвала зварот: там няма подпісу ні фактычна выгнанага з краіны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ні біскупа Юрыя Касабуцкага, які замяняе яго. Ад імя каталікоў зварот падпісаў апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Даверчыя граматы ён уручыў у пачатку лістапада.

Беларускае Радыё  Рацыя