Зварот у падтрымку бел-чырвона-белай сімволікі



„Аб неправамернасці прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім” – такі калектыўны зварот накіраваны ў Генеральную пракуратуру.

Пад ім паставілі подпісы амаль што паўтысячы чалавек. Падставай стала тое, што ведамства рыхтуе дакументы, згодна якіх бел-чырвона-белы сцяг і іншая аналагічная сімволіка будзе прызнана экстрэмісцкай, – распавёў кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы LexUp Уладзімір Мартыненка:

– Мы ў гэтым момант рэагуем на калектыўны зварот у пракуратуру аб прызнанні бел-чырвона-белай сімволікі экстрэмісцкай. Зразумела, мы адштурхоўваемся ад зместу іх звароту, таму што наш зварот з’яўляецца такім адмысловым плюралізмам думак у адносінах да іх звароту. У прынцыпе гэтае пытанне ўзняў іх зварот.

Як азначыў Уладзімір Мартыненка, у накіраваным у Генеральную пракуратуру звароце ініцыятыва робіць спасылку на закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». А менавіта – сама па сабе сімволіка не можа рабіць ніякіх дэструктыўных дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя