Звольненыя працоўныя рыхтуюць петыцыю аб аднаўленні на працы



Кіраўніцтва чыгуначнай станцыі Берасце-Цэнтральнае 2 вырашыла ашчадзіць на працэдуры скарачэння. Дзве прыбіральшчыцы пункта тэхнічнага абслугоўвання Ганна Коваль і Марына Мазурэнка замест прапанаванага спачатку скарачэння атрымалі звальненне за прагул, бо не пагадзіліся перайсці на працу з горшымі ўмовамі і прыйшлі за разлікам. Гэты дзень паставілі ім як прагул, кажа прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:

– Наймальнік нечакана перадумаў, трэба ж трохмесячную дапамогу жанчынам плаціць. Наймальнік вырашыў гэты загад пра скарачэнне адмяніць, а зрабіць іх прыбіральшчыцамі вытворчых памяшканняў.

Восем з паловай месяцаў жанчыны змагаюцца за адмену фармулёўкі звальнення і зыску за вымушаныя прагулы і маральную шкоду, кажа Ганна Коваль:

– У калгасе адпрацавала дваццаць гадоў, а тут ужо чатырнаццаць гадоў за капейкі і так са мной паступілі. Як мне пражыць? За што купляць гэтыя таблеткі? Трэба ж есці. Вось так я да гэтага часу пакутую. Ездзіла на рэабілітацыю, наймала кіроўцу, 500 тысяч дарога толькі за паліва. Над хворым чалавекам так здзекваюцца.

Калі маладая Марына Мазурэнка ўжо знайшла новае месца працы, то Ганна Коваль, якой год да пенсіі, перанесла інсульт і мае анкалагічнае захворванне, новую працу знайсці цяжка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя