Звольнілі з-за канфлікту з начальствам пасля 25-ці гадоў бездакорнай працы
Пры беларускай кантрактная сістэме работнік стаў амаль бяспраўным. Гэта на сабе адчула былая старэйшая медсястра педыятрычнага аддзялення Баранавіцкай раёнай дзіцячай паліклінікі Наталля Каролік. 25 гадоў яна працавала ва установе без нараканняў.
Потым канфлікт з начальствам, тры стагнанні за апошнія тры месяцы і звальненне. А пачалося з адной заўвагі, гаворыць Наталля Каролік:
– Выхоўваю дзіцёнка-інваліда. Атрымалася, што яны не тлумачачы не падпісалі кантракт. Перад гэтым за тры месяцы да звальнення маё жыццё пераўтварылі ў пекла: разнастайныя несанкцыянаваныя праверкі, нічым не абумоўленае сачэнне за мной. А каторай я выходжу, а каторай я прыходжу, дзе я бываю, калі я бываю, з кім я сустракаюся, з кім я размаўляю. Увесь час прэсінг, нервовую сістэму мне цалкам падарвалі за гэтыя тры месяцы.
У судзе Баранавіцкага раёна Наталля Каролік просіць зняць з яе вымовы, вярнуць незаконна вылічаныя грошы і ўзнавіць на працы. Прадстаўнік бальніцы ў судзе адмовілася ад каментароў і прасіла зрабіць суд закрытым.
Беларускае Радыё Рацыя