“Звезда” абвінаваціла Джамалу ў супрацы з Пентагонам і ЦРУ



Украінская спявачка Джамала, якая мае шмат прыхільнікаў і ў Беларусі, выйшла ў фінал спеўнага конкурса “Еўрабачанне”, які праходзіць у Швэцыі. Джамала выконвала песню “1944”, прысвечаную масавай дэпартацыі крымскіх татараў.

Поспех Джамалы выклікаў вельмі нервовую рэакцыю ў Расеі.

Тэлеканал “Расея” вельмі сваеасабліва інтэпрытаваў песню пра прымусовую дэпартацыю татар з Крыма. Паводле расейскіх журналістаў, песня “1944” увогуле не мае гістарычнага кантэксту, бо яна нібыта прысвечаная не трагедыі крымска-татарскага народа, а людзям, якія з’яжджаюць з Радзімы ў пошуках лепшага жыцця.

Яшчэ больш нечаканую інтэрпрэтацыю выступу Джамалы зрабіў расейскі тэлеканал “Звезда”. Паводле яго, перамогу Джамалы з яе нібыта русафобскай песняй ужо праплаціўлі Пентагон і ЦРУ.

^6E14363FABEC7C5C1951A90FE8E3DDB0991CB4A0F3E3D475E3^pimgpsh_fullsize_distr

Такая інфармацыя была пададзеная на сайце тэлеканала “Звезда”, але пасля таго, як карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі актыўна распаўсюджваць скан гэтай навіны з кплівымі каментарамі, тэлеканал яе выдаліў.

Джамалу ўжо прывітаў Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій. На паседжанні парламенту ён павіншаваў спявачку з выхадам у фінал “Еўрабачання”.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя