Звыш 400 дзён за кратамі палітвязень Станіслаў Несцярчук



Звыш 400 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Станіслаў Несцярчук.

Яму прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні 2020 года ў абласным цэнтры:

–  Палітвязень Станіслаў Несцярчук выказаў сваю нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 10 і 11 жніўня 2020 года. За гэта яму прад’явілі ўдзел у масавых беспарадках, а менавіта артыкул 293 частка 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Станіслава Несцярчука таксама абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы „сродкі злачынства”. Паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду „ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правай рукі” Ігару Калягіну, нанёс „пабоі” іншым пацярпелым.

Як вынік – тры гады абмежавання волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ён у СІЗА №7 у Берасці.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя