Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам загінулага берасцейца



Фонд «Вольная Беларусь», зарэгістраваны ў Львове, паведаміў, што яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені. Гаворка пра Змітра Рубашэўскага. 30-гадовы беларускі добраахвотнік родам з Берасця загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Быў у складзе ротнай тактычнай групы, якая рабіла вылазкі ў тыл праціўніка. Перад смерцю баец знішчыў камандзіра расейскай групы.

Беларускае Радыё Рацыя