Зялёным актывістам удалося захаваць сквер Котаўка
Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац павеламіў пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам сацыяльна-культурнага развіцця Менска.
Гэта пакуль толькі словы, хоць і прыемныя, але расслабляцца і складаць рукі пакуль заўчасна, кажа актывістка экалагічнага таварыства “Зялёная сетка” Марына Дубіна:
— Я думаю, што мы абавязкова будзем дасылаць запыт пра афіцыйнае пацверджанне спынення прац у скверы і я мяркую, што пакуль не льга расслабляцца, трэба дамагчыся канчатковага рашэння пра захаванне сквера. А далейшыя дзеянні будуць, ужо з непасрэдным удзелам мясцовых жыхароў, экспертаў, урбаністаў, па добраўпарадкаванні гэтага сквера.
Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац таксама са свайго боку заклікаў “зялёных” уключыцца ў працу па добраўпарадкаванні скверу. На ягоную думку, толькі так “зялёныя” могуць давесці, што ўмеюць не толькі ствараць прыгожую карцінку для прэсы, але і плённа працаваць.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск