“Зямля бацькоўская, мая зямліца”



Зямля бацькоўская, мая зямліца” – свята, прысвечанае дзвюм важным датам, адзначылі ў Германавічах, што ў Шаркоўшчынскім раёне. Сёлета вёсцы спаўняецца 455 гадоў і адзначаецца 130-гадовы юбілей з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Мерапрыемства пачалося з гістарычнага квэста пад назвай “Таямніцы гісторыі нашай вёскі”, працягнулася конкурснай праграмай, набажэнствам у касцёле і канцэртам.

Па словах жыхароў вёскі, падобныя ўрачыстасці ў такім маштабе для іх рэдкасць. Да таго ж з-за працы і камп’ютараў яны нават рэдка сутракаюцца адно з адным. А тут нагода ўсіх убачыць ды і сябе паказаць.

– Цяпер ёсць інтэрнэт, яны сядзяць дома, ім нічога не трэба. Яны па Viber могуць пагаварыць. Раней лепей было: круцілі танцы, танцавалі, і павольныя танцы былі. Было весялей. А зараз людзі толькі на такіх святах і збіраюцца. Канешне, у некаторых людзей грошай мала – гэта праўда.

– Падабаецца ўсё, канешне. Добрае і прыгожае выступленне, усё прыгожа аформлена.

– Ёсць нават забавы для дзяцей. Канешне, ім весела. На Купалле не было гэтага, а тут зараз ёсць. Цікава, канешне. Добра, што такія святы ладзяцца. Вельмі добра.

– Вельмі добра. Так прыемна, што столькі людзей, для дзетак шмат зроблена. Я вельмі задаволена. У нас нават ксёндз ходзіць, слова гаворыць са сцэны.

Падчас свята ладзілася выстава карцін вядомых беларускіх мастакоў “Нашы Германавічы”, выстава-продаж рамесных вырабаў. Прайшоў флэшмоб, адбыліся канцэрт ансамбля “Талака”, дыскатэка і феерверк.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі