Зямлю з магілы Віктара Каліноўскага прывязуць да магілы брата
Зямлю з магілы Віктара Каліноўскага і з фальварку Якушоўка, дзе жылі браты Каліноўскія, а таксама з магілаў іншых паўстанцаў прывязуць 22 лістапада ў Вільню. Яе дазахаваюць побач з Кастусём і іншымі кіраўнікамі паўстання 1863 года. З такой ініцыятывай выступілі грамадскія актывісты з Лідчыны.
Нагадаем, што ў гэтым годзе з гары Гедыміна ў Вільні, з магілы Кастуся Каліноўскага, была таксама перавезеная зямля і дазахаваная да месца пахавання паўстанцаў на Лідчыне. З адваротнай ініцыятывай выступілі тыя ж самыя грамадскія актывісты.
Гаворыць адзін з іх – Вітольд Ашурак:
– Гэта моцны сімвалізм, што ў магілу кіраўніка паўстання далучыць зямлю з тых мясцін, якія былі дарагія для яго. Далучыць зямлю тых людзей, якія загінулі дзесьці ў баях падчас паўстання. Гэта вельмі такая добрая ініцыятыва, і мы павінны бачыць гэтую сувязь не толькі паміж тымі людзьмі, але паміж імі і намі. Так складаецца нацыя.
Урачыстае перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў адбудзецца ў Вільні на могілках Росы 22 лістапада. У памятных мерапрыемствах плануюць прыняць удзел і тысячы беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя