Зянон Пазьняк заявіў, што АМАП сапраўды прызнаюць тэрарыстычнай арганізацыяй
Апазіцыйны дзеяч-палітэмігрант, лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк напісаў тэкст „Пра карнікаў”. У ім ён разважае пра адказнасць сілавікоў, „якія жорстка збівалі і катавалі беларусаў”.
Раней Святлана Ціханоўская прапаноўвала міжнародным структурам прызнаць АМАП „тэрарыстычнай арганізацыяй”. Пазьняк упэўнены, што так і будзе. „Прыналежнасць да АМАПу цягне на калектыўную адказнасць. Будуць арыштаваныя ўсе ўдзельнікі гэтага фармавання, — піша палітык. — …Але падыход суду будзе на роўні права — індывідуальны. Вырак атрымаюць за злачынствы, якія будуць даказаныя”.
Таксама Зянон Пазьняк згадвае ў тэксце 30 байцоў з вайсковага спецназу, якія, паводле паведамленняў у СМІ, таксама ўдзельнічалі ў разгонах мірных пратэстаў у Менску. Ён лічыць, што і яны трапяць пад суд.
Беларускае Радыё Рацыя
