З’явілася інфармацыя пра затрыманне спявачкі Ларысы Грыбалёвай



Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», дома ў Ларысы адбыўся ператрус. Дакладнага пацверджання гэтаму пакуль няма.

Раней Ларыса Грыбалёва патрапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне. У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячаў культуры, якія выступілі супраць гвалту. Грыбалёва – знакамітая вядоўца і спявачка. Вядомасць набыла ў 90-х гадах, калі стала тварам папулярнай праграмы «Усё нармальна, мама!» на беларускім тэлебачанні. Таксама на расійскім ОРТ вяла з Юрыем Нікалаевым «Ранішнюю пошту».