З’явіліся фота падазраваных у забойстве Паўла Шарамета
Фатаграфіі падазраваных у забойстве Паўла Шарамета апублікавала выданне «Киев Оперативный» на сваёй старонцы ў „Вконтакте”.
У выданні паведамілі, што фотаздымкі, зробленыя з камер відэаназірання, падалі крыніцы ў праваахоўных органах.
Мяркуючы па ступені дэталізацыі малюнкаў, фатаграфіі былі асветленыя, піша «Обозреватель».
Павел Шарамет быў забіты раніцай 20 ліпеня ў Кіеве. Паводле папярэдніх дадзеных, пры забойстве журналіста выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з дыстанцыйным кіраваннем.
