З’явіліся петыцыі па наданні статусу Герояў Украіны Эдуарду Лобаву і Дзмітрыю Рубашэўскаму



На старонцы афіцыйнага інтэрнэт-прадстаўніцтва прэзідэнта Украіны з’явіліся дзве петыцыі аб пасмяротным прысваенні звання Героя Украіны з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» двум беларускім добраахвотнікам Эдуарду Лобаву і Дзмітрыю Рубашэўскаму. Падпісаць петыцыю могуць толькі грамадзяне Украіны.

Як беларусы могуць паспрыяць збору подпісаў, разважае сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

-Гэта важна, прычым нават для самых украінцаў. Глядзіце, ёсць людзі, якія ваююць за вашую краіну, ці важна для вас, якое ў іх грамадзянства і на якой мове яны размаўляюць. Ці больш важнае тое, што чалавек гатовы пайсці на смерць. Калі мы ахвяруем жыццём сваіх грамадзян, ваюючы за Украіну, то відавочна варта адстаяць ці спрабаваць і прыкласці намаганні, каб адстаяць інтарэсы гэтых людзей, якімі фактычна мы ахвяруем. Трэба вучыцца ўзаемадзейнічаць з украінцамі, бо нікуды мы адзін ад аднога не дзенемся.

Андрэй Кушняроў прапануе шырока распаўсюджваць спасылкі на петыцыі ў сацыяльных сетках з украінскай мэтавай аўдыторыяй. Вядома, што ў сваім апошнім баі Эдуард Лобаў сваімі дзеяннямі выратаваў жыццё свайму камандзіру. Дзмітрый Рубашэўскі загінуў пры выкананні баявога задання, ужо будучы ваенным інвалідам, каля в. Ізюмск.

Слухайце размову ў далучаным гукавым файле

Тэксты петыцый тут: https://petition.president.gov.ua/petition/210484

https://petition.president.gov.ua/petition/210486

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Андрэя Кушнярова