З’явіўся фільм пра ініцыятыву „Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы”



З’явіўся дакументальны фільм пра грамадскую ініцыятыву „Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы”. Грамадская ініцыятыва, якая з’явілася ў 2017 годзе ды аб’яднала вакол сябе сваякоў тых, хто быў расстраляны ў часы сталінскіх рэпрэсій.

Дакументальны фільм выпусціла ў свет моладзевае грамадскае аб’яднанне „Звяз”, якое плануе з дапамогай відэа пазнаёміць аршанцаў з грамадскімі ініцыятывамі Аршаншчыны. 

Міні-фільм „Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы”  – першы з 10-ці фільмаў, якія з’явяцца цягам года. 

Віктар Трацякоў

Рэжысёр фільма  –  Віктар Трацякоў, вядомы, як аўтар дакументальных фільмаў, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, сярод іх такія фільмы як „Прычына смерці прочырк”, „Убыл по приговору”, „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”. 

Беларускае Радыё Рацыя