З’явіўся Пяты аргумент супраць смяротнага пакарання



З’явіўся новы дакументальны міні-фільм з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Пяты аргрумент мае назву “Катаванне сваякоў расстралянага – нявыдача цела”.

Восенню гэтага году будуць падрыхтаваныя ўжо ўсе “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, яны будуць сабраныя ў адзін фільм, які прэзентуюць падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання.

Аўтар фільма – Віктар Трацякоў, вядомы па іншых фільмах, прысвечаных тэме смяротнага пакарання “Прычына смерці прочарк” (2010) і “Убыл по приговору” (2012).

IMG_2720

На здымку – Віктар Трацякоў

Віктар Трацякоў кажа:

– Дзяржава не выдае цела расстрялянага – тым самым пакаранне   распаўсюджваецца на ўсю сям’ю, як у сярэднявеччы.

Камітэт ААН неаднаразова заяўляў пра тое, што сама працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў і бесчалавечнага стаўлення, як да самога пакаранага смерцю, так і да яго сваякоў. Не паведамляюць пра дату выканання смяротнага прысуду, а знаходжанне ў камеры смяротнікаў адбываецца некалькі месяцаў, гэта вельмі жорстка ўспрымаецца чалавечай псіхікай, асуджаны не можа рэальна ўсведамляць, калі прысуд буде прыведзены ў выкананне, калі наступіць апошні дзень яго жыцця, ён не можа падрыхтавацца да гэтага акту.

Фільм падрыхтаваны ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” .

 Беларускае радыё Рацыя