З’явіўся тэлеграм-канал „Гародня для жыцця”
Грамадскія актывісты стварылі тэлеграм-канал „Гародня для жыцця”, які аб’ядноўвае амаль паўтары сотні чалавек.
Пра канал распавёў адзін з яго адміністратараў Зміцер Фурманаў:
– У асноўным апытанні датычацца сацыяльных праблем. Непасрэдна па Гародні апошнія пытанні датычылі аб’ектаў, сметнікаў па горадзе без узгаднення з жыхарамі.
Па словах Зміцера Фурманава, да каналу могуць далучыцца актыўныя гарадзенцы:
– Канал створаны менавіта для жыхароў Гародні. Калі гэта грамадзяне Беларусі, якія хочуць абмяркоўваць пытанні па Беларусі, то яны заходзяць на тэлеграм-канал „Краіна для жыцця”.
Гарадзенцы, якія падтрымліваюць кантакт праз гэты канал, пачалі праводзіць сустрэчы, каб абмяркоўваць праблемы гораду. Наступная сустрэча запланавана на нядзелю 1-га сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча