1 кастрычніка ў «Акадэмкнізе» стартуюць продажы рамана «Багуслаў Радзівіл»



Толькі ў “Акадэмкнізе” 1 і 2 кастрычніка кніга будзе прадавацца па спецыяльнай цане – 29,00 рублёў. У іншых кнігарнях “Багуслаў Радзівіл” з’явіцца пазней.

Гістарычны раман-эпапея “Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага” вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла – адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.

Багуслаў пражыў надзіва бурлівае, яркае жыццё, здольнае выклікаць здзіўленне і захапленне ў сучасных чытачоў. Прыгажун, адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і ў той жа час тонкі палітык, дыпламат, адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у вядомых бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага “Патопу” і Хмяльніччыны… Гэта маштабны раман дазваляе чытачу наведаць Англію часоў буржуазнай рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Літву і Польшчу. Раман заснаваны на біяграфічных запісках самога Радзівіла, на інфармацыі з лістоў і ўспамінаў Багуслава, яго слуг, знаёмых і сваякоў.

Пераклала з украінскай мовы кнігу Наталка Бабіна.