10 гадоў спаўняецца Музею педагогікі ў Гародні



Яе заснавальнік, краязнаўца Алесь Госцеў збіраў экспанаты разам з навучэнцамі гарадзенскага ліцэя №1.

suscynski_muzej1

Менавіта ён здолеў стварыць даследчую лабараторыю “Карані і вытокі”, прыцягнуць да супрацы з музеем больш за паўтары сотні ліцэістаў пераважна беларускіх гуманітарных класаў.

Кажа Алесь Госцеў:

– 10 гадоў – гэта, у прынцыпе, не так мала, але і не так многа. Мы 10 гадоў страцілі на тое, каб падрыхтаваць яго. Столькі часу прайшло ад задумкі да яго адкрыцця. Спачатку быў музейны пакой, які ператварыўся з цягам часу ў сапраўдны музей. Таму гэта была нямарная праца ў маёй біяграфіі, напрыклад, як педагога ці чалавека, які заўсёды цікавіўся музейнай працай.

Сярод збораў ёсць рэдкія экспанаты. Напрыклад, плінфа ХІІ стагоддзя, кнігі з бібліятэкі Антонія Тэзенгаўза, матэрыялы пра першыя беларускія навучальныя асяродкі Гародні мінулага стагоддзя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара