10 снежня Міколу Арочку споўнілася б 85



Арочка МіколаДоктару філалагічных навук, паэту, літаратуразнаўцу, перакладчыку Міколу Арочку (1930-2013) 10 снежня споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Апошнія 20 гадоў Мікола Арочка з жонкай жыў у роднай вёсцы Вецявічы. Тут трымаў гаспадарку, пісаў творы. Ён пакінуў Мінск і вярнуўся на сваю маленькую радзіму, адкуль пачынаўся яго шлях у літаратуру.

Пасля заканчэння Азяр­ніц­кай ся­рэд­няй шко­лы Сло­нім­ска­га ра­ё­на ён па­сту­піў на фі­ла­ла­гіч­ны фа­куль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, дзе, да­рэ­чы, ву­чыў­ся на ад­ным кур­се з Ні­лам Гі­ле­ві­чам, Ада­мам Маль­дзі­сам, Ар­се­нем Лі­сам. Пас­ля за­кан­чэн­ня БДУ пра­ца­ваў у ча­со­пі­се «Сель­ская гас­па­дар­ка Бе­ла­ру­сі», га­зе­це «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва». У 1966 го­дзе Мікола Ароч­ка за­кон­чыў ас­пі­ран­ту­ру пры Ін­сты­ту­це лі­та­ра­ту­ры імя Янкі Ку­па­лы АН БССР і з та­го ча­су пра­ца­ваў у гэ­тай на­ву­ко­вай уста­но­ве — спа­чат­ку ма­лод­шым (1966 — 1969), пас­ля стар­шым (1969 — 1986) і вя­ду­чым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам (1986 — 1998). Аба­ра­ніў кан­ды­дац­кую (1967) і док­тар­скую (1980) ды­сер­та­цыі.

Вя­лі­кім укла­дам у бе­ла­рус­кі эпас з’яў­ля­юц­ца дра­ма­тыч­ныя паэ­мы Міколы Ароч­кі «Кур­ган­не», «Крэ­ва», «Суд­ны дзень Ска­ры­ны» і «Ка­ра­на­цыя Мін­доў­га». Яны пры­све­ча­ны асэн­са­ван­ню скла­да­ных ста­ро­нак на­цы­я­наль­на-гіс­та­рыч­на­га раз­віц­ця, якія ста­лі вы­зна­чаль­ны­мі ў лё­се на­ро­да. Акрамя гэтых вялікіх паэм, Мікола Арочка выдаў дзесяткі кніг вершаў, крытыка-літаратуразнаўчых кніг, перакладаў. Мікола Ароч­ка прымаў ак­тыў­ны ўдзел у пад­рых­тоў­цы ака­дэ­міч­най «Гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ХХ ста­год­дзя» ў 4 та­мах 5 кні­гах. Глы­бо­кім літаратуразнаўчым ана­лі­зам вы­зна­ча­юц­ца яго раз­дзе­лы пра паэ­зію 1930-х га­доў, твор­часць А. Ку­ля­шо­ва, М. Тан­ка, В. Таў­лая і іншых літаратараў. Твор­чая спад­чы­на Мі­ко­лы Ароч­кі — знач­ная ста­рон­ка ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ХХ ста­год­дзя. Уся яна — і мас­тац­кая, і лі­та­ра­ту­раз­наў­чая — з’яў­ля­ец­ца пры­кла­дам сум­лен­на­га слу­жэн­ня пісь­мен­ні­ка, гу­ма­ніс­та, па­тры­ё­та род­най зям­лі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя