100 гадоў таму пабачыла свет эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”



100 гадоў таму пабачыла святло першае выданне філасофскага эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”.

Распавядае даследчык біяграфіі пісьменніка, першага філосафа ў найноўшай гісторыі Беларусі Андрэй Антонаў:

 – Ігнат Канчэўскі – гэта беларускі пісьменнік, які пакінуў вельмі маленькі корпус тэкстаў. Гэта эсэ і паўтара дзясятка вершаў. Два псеўданімы дакладна: Ігнат Канчэўскі, Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка.

Ёсць два тэксты, якія,  я лічу, што яны павінны ўвайсці ў гэты канон беларускай літаратуры і беларускай культуры – гэта эсэ “Адвечным шляхам”. Асноўная думка, што творачы руйнуеш і, руйнуючы творыш.  

Імя Ігната Абдзіраловіча і ягонае эсэ “Адвечным шляхам” былі амаль забытыя на дзесяцігоддзі.

Намаганнямі даследчыкаў яны вярнуліся ў культурны ўжытак толькі ў 1980-я гады.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя