105-ыя ўгодкі з дня смерці Элізы Ажэшкі



Сто пяць гадоў таму памерла выдатная пісьменніца Гарадзеншчыны Эліза Ажэшка. Вуліца ў гонар пісьменніцы, бюст – на гэтай жа вуліцы: напамін пра яе значны ўклад, у жыцьцё Гародні.

„Удзел у нацыянальна-вызвольным паўстанні 1863-64 гадоў асабліва моцна адбіўся на яе жыцці”, – кажа Святлана Мусіенка.

 – Нягледзячы на тое, што была вельмі нешчаслівая як кабета, нягледзячы на тое, што увесь час была пад наглядам жандармерыі рускай… Не заўсёды былі задаволеныя і палякі, бо яна сябравала і з рускай інтэлігенцыяй. І падчас жыцця, і пасля смерці адчуваўся пераслед. І нягледзячы на ўсё гэта, пісьменніца пакінула пасля сябе дух велічнага чалавека, асобы.

Калектыў філіяла абласной бібліятэкі, які месціцца ў доме-музэі Элізы Ажэшкі, як і 105 год таму працягвае дабрачынную справу пісьменніцы.

Беларускае Радыё Рацыя