109 гадоў таму ў Смольні ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас
109 гадоў таму – на пачатку жніўня 1912 года, у Смольні на Стаўбцоўшчыне ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас.
Да каго з коласаўскіх суседзяў яны наведаліся назаўтра? Распавядае ўнучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч:
– На той час у 1912 годзе мне ўсё ж такі ўдалося ў нашым Нацыянальным гістарычным архіве ўдакладніць, гэта быў у тыя гады Ксаверы Ясінскі. Пасля ён трошкі сварыўся на Коласа ў плане таго, што вы там што-небудзь пішыце, а то мне зусім няма чаго прачытаць у “Нашай Ніве”. І цікава, што гэтыя ксяндзы якраз стараліся і службы весці па-беларуску, на іх сварылася імперская ўлада. Яны пісалі на польскай мове, але гэта адназначна было па-беларуску.
Вера Данілаўна Міцкевіч – архівістка, даследчыца творчасці Якуба Коласа. Яе родны дзед па ліні бацькі – народны паэт Беларусі Якуб Колас.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя