11 беларускіх калектываў з Падляшша выступяць у Гародні
11 беларускіх калектываў з Падляшшы выступяць заўтра, 29 кастрычніка, у Гародні.
У суботу тут адбудзецца ХХІІІ Міжнародны фестываль польскай і беларускай песні Беласток – Гародня. Падляшскае ваяводства будзе між іншым рэпрэзентаваць калектыў „Хутар” з Гарадка на чале з яго лідарам – Янкам Карповічам.
– Гародня – старажытны горад, які ў нашай беларускай гісторыі шмат значыць. І для нас гонар, паехаць на нашу Бацькаўшчыну. Бо на Падляшшы мы лічымся меньшасцю, а там – нашая Маці Беларусь.
Сёлета калектыў „Хутар” святкаваў 15-годдзе сваёй артыстычнай дзейнасці.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара