11 кастрычніка пройдзе ўручэнне прэміі Гедройца
11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ”Арт-Беларусь” Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны.
Святочны настрой створыць гурт Apple Tea.
На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны 32 кнігі. У шорт-ліст прэміі ўвайшлі:
Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Менск.
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Еўропы. Логвінаў, Менск.
Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Менск.
Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Менск.
Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Менск.
У журы прэміі сёлета працавалі: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.
Да 24 кастрычніка працягваецца збор сродкаў на выданне аўдыякнігі. Можна не толькі дапамагчы людзям з інваліднасцю па зроку пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але і паўплываць на выбар кнігі для запісу. Будзе запісаная адна з кніг шорт-ліста прэміі Гедройца. Падтрымаць праект можна па спасылцы.
Таксама да канца дня 9 кастрычніка можна ўзяць удзел у конкурсе “Угадай трох пераможцаў” і выйграць камплект шасці кніг шорт-ліста. Падрабязны рэгламент конкурсу можна знайсці тут.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.