11 лютага ўручаць прэмію імя Вацлава Ластоўскага



Неўзабаве стане вядома імя лаўрэата прэміі імя Вацлава Ластоўскага. Узнагароду ўручае Таварыства аматараў беларускай гісторыі. Прэміяй адзначаецца асоба, якая зрабіла значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Урачыстасць адбудзецца заўтра, 11 лютага, у кнігарні “Галіяфы”.

tavar_imia_Lastouskaga

Кажа дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў:

– У нашай кнігарні адбудзецца ўручэнне прэміі імя Вацлава Ластоўскага. Гэтую імпрэзу ладзіць гісторык Анатоль Тарас. На ёй збіраюцца пераважна гісторыкі. Гэта штогадовая прэмія. Арганізатары звярнуліся да нас, каб у кнігарні “Галіяфы” правесці трэцяе ўручэнне ўзнагароды. Спадзяюся, што гэта будзе адзін з аўтараў выдавецтва “Галіяфы”.

Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага атрымае медаль, адмысловы дыплом і каштоўны падарунак. Пачатак імпрэзы – а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Летась лаўрэатам прэміі стаў гісторык Ігар Мельнікаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя