12 гадоў рэстаўрацыі барочнага манастыра ў Юравічах



Дванаццаты год працягваецца рэстаўрацыя барочнага манастыра ў Юравічах. У ХVIII стагоддзі езуіты заснавалі калегіум у мястэчку Юравічы, што на ўсходнім Палессі. Нягледзячы на тое, што манастырскі комплекс знаходзіцца на балансе дзяржавы і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, з-за адсутнасці сродкаў рэстаўрацыйныя працы праводзяцца марудна.

 

Гаворыць намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра ігумен Аўксенцій:

– Пажадана, каб хтосьці паспрабаваў дапамагчы. Я лічу, што матастыру нягожа займацца здабычай грошай. Можна нешта сваё рабіць і рэалізоўваць з ахвяраванняў. Ставіць перад сабой мэту зарабляць – гэта, я лічу, ненармальна. Гэта не манаскі дух, бо нам бліжэй цішыня, у якой можна было б спакойна памаліцца.

На працягу некалькіх стагоддзяў у Юравічах знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай. Арыгінал абраза Маці Божа Юравіцкай выстаўлены ў Кракаве, у касцёле святой Барбары. Як праваслаўныя, так і каталіцкія вернік лічаць яго цудатворным.

[Not a valid template]

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара