120 гадоў таму нарадзіўся Сяргей Пясецкі



120 гадоў таму – 1 красавіка 1901 года ў мястэчку Ляхавічы на Берасцейшчыне нарадзіўся Сяргей Пясецкі.

Пра яго пакручасты лёс апавядае літаратуразнаўца, праваабаронца Алесь Бяляцкі:

– Пісьменнік – беларус па паходжанні, але які пісаў па-польску – гэта Сяргей Пясецкі.   Пераклады ягоных кніжак, выйшла гэта знакамітая “Менская трылогія”, якая апісвае тое, што рабілася ў Менску ў 19-20 гадах.  Гэта такі перыяд, пра які ніхто нічога не пісаў.  Ён тут быў такім бандзюком, які быў у гэтых менскіх бандах, і ўсё апісваў якраз. Прычым гэта ўсё спалучалася таксама з пэўным патрыятызмам. Ён быў у беларускіх частках, якія спрабавалі тады адстаяць незалежнасць Беларусі.   

Пісаць Сяргей Пясецкі пачаў у турме, дзе адбываў пятнаццацігадовы тэрмін за спробу ўзброенага рабаўніцтва цягніка. У пэўнай ступені, дзякуючы літаратурнай славе, яму ўдалося выйсці на волю датэрмінова.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск