125-годдзе генерала Язэпа Булак-Балаховіча
Язэп Булак-Балаховіч нарадзіўся 11 кастрычніка (23 кастрычніка па новым стылі) 1894 года ў сялянскай сям’і. Выбітны беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Пасля польска-бальшавіцкай вайны дамогся права жыць і працаваць у Польшчы, а таксама ранг генерала брыгады.
У друкаваных і інтэрнэт-крыніцах сустракаюцца розныя даты нараджэння генерала. Аднак, дзякуючы кваліфікацыйнай карце верыфікацыйнай камісіі, уласнаручна ім запоўненай, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што Язэп Булак-Балаховічам нарадзіўся 11-га кастрычніка 1894 года па старым стылі. Таксама варта адзначыць, што ён пазначаў сваю беларускую нацыянальнасць.
Генерал быў забіты савецкімі агентамі ўначы з 12 на 13 кастрычніка 1923 года.
Дакументы полькага войска па справе забойства Язэпа Булак-Балаховіча, якія захоўваюцца ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча).
Публікацыя з польскага часопіса „Świat” №28 (14 ліпеня 1923) прысвечаная генералу:
– У 448 квартале пушчы, каля гары Стэфана Баторыя, у першай палове чэрвеня было здзейснена, праўдападобна бальшавіцкай рукой, ганебнае злачынства. Быў забіты ціхі і спакойны лясны рабочы, а ў часы польска-бальшавіцкай вайны заслужаны генерал Язэп Булак-Балаховіч, брат вядомага камандзіра саюзных з намі добраахвотніцкіх аддзелаў Станіслава Булак-Балаховіча, у якога займаў пасаду кіраўніка штаба”.
Язэп Булак-Балаховіч пахаваны на могілках у Белавежы (Польшча). Стары спарахнелы крыж улады замянілі на новы, але і тут не абышлося без прыкрай памылкі. Замест 1894 года, які быў пазначаны на старой металёвай шыльдзе, на новай драўлянай выразаны 1884 год…
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя